У горадзе Слонім адбылося адкрыццё аптэкі №54 па новым адрасе.
Аптэка размясцілася побач цэнтральным раённым шпіталем, прадуктовай крамай і банкам, новае месцазнаходжанне і яго максімальную зручнасць ўжо паспелі ацаніць наведнікі.
Гэта першая аптэка Гродзенскага РУП «Фармацыя» у Слоніме, якая перайшла на новы фармат працы — адкрытая выкладка.
Светлае прасторнае памяшканне і новая мэбля дазволілі значна пашырыць асартымент аптэкі: у продажы з'явіліся ачкі, бандажы, кіі, кастылі, заўважна павялічыўся выбар касметыкі, медтэхнікі і сродкаў для догляду за хворымі. Загадвае аптэкай Брыгадзір Марыя Сяргееўна, уважлівы і граматны спецыяліст, яна пракансультуе па пытаннях ужывання і захоўвання ў хатніх умовах лекавых прэпаратаў і медычных вырабаў.