19 кастрычніка ў горадзе Гродна гасцінна адчыніла дзверы новая аптэка Гродзенскага РУП «Фармацыя» №271 па адрасе ш.Азёрскае, 14-8. Новая аптэка стала выдатным падарункам жыхарам мікрараёна, якія з нецярпеннем чакалі яе адкрыцця.
У аптэцы пададзены багаты выбар лекавых прэпаратаў, біялагічна актыўных дадаткаў да ежы, медычнай тэхнікі і іншых тавараў аптэчнага асартыменту. Уважлівыя фармацэўтычныя спецыялісты дадуць разгорнутыя кансультацыі па пытаннях рацыянальнага ўжывання і захоўвання прэпаратаў, прафілактыцы захворванняў і фармаванні здаровага ладу жыцця.
Аптэка №271 аказвае наступныя фармацэўтычныя паслугі:
- рэалізацыя лекавых сродкаў па электронных рэцэптах;
- падаванне зніжак уладальнікам пластыкавых карт «Для медыцынскага абслугоўвання» пры куплі лекавых прэпаратаў айчыннай вытворчасці – да 5 %, лекавых прэпаратаў імпартнай вытворчасці – да 2 %;
- падаванне зніжак уладальнікам аплатных карт праграмы лаяльнасці «Моцная карта» пры разліку ў аптэках па карце пры куплі лекавых прэпаратаў айчыннай вытворчасці – да 5 %, лекавых прэпаратаў імпартнай вытворчасці – да 2 %;
Прыемным сюрпрызам для наведнікаў стане 5% зніжка ўсім пакупнікам на ўвесь асартымент да 25 кастрычніка ўключна.