17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства, наймалодшае дзяржаўнае свята. Сёння гэта дата – знак адзінства нашага народа. На працягу дня ва ўсіх кутках краіны прайшлі тэматычныя яркія мерапрыемства, а спецыялісты Гродзенскага РУП «Фармацыя» прынялі самы актыўны ўдзел у іх.
Так, у горадзе Гродна цэнтрам правядзення свята стала плошча Савецкая, дзе працаўнікі прадпрыемства паўдзельнічалі ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню народнага адзінства, а таксама прабеглі маршрутам лёгкаатлетычнага масавага забегу «Прабег Адзінства».
Сярод тых, хто далучыўся да прабегу, начальнік гаспадарча-эксплуатацыйнага сектара аптэчнага склада, Ігар Грыбалеў:
- Бяру ўдзел у такім масавым забегу ўпершыню, атрымалася вельмі весела і цікава. Бег я дыстанцыю тры кіламетры, на працягу ўсяго маршруту вельмі падтрымвалі калегі, якія прыйшлі на імпрэзу, гучала музыка, таму можна сказаць, што ўсё прайшло на адным дыханні!
Сапраўды, Дзень народнага адзінства выдаўся вельмі насычаным на мерапрыемства і запомніцца ўдзельнікам і гледачам не толькі выдатнымі эмоцыямі, але сілай адзінства, што аб'ядноўвае людзей!