Сёння ў аптэках і структурных падраздзяленнях Гродзенскага РУП «Фармацыя» прайшоў Адзіны Дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму. Адмыслоўцы абмеркавалі пытанні выканання заканадаўства па ахове працы, вывучылі інфармацыю па абставiнах і прычын адбытых выпадкаў на вытворчасці. На стэндах і кутках па ахове працы была размешчаны даныя па тэматыцы прафілактыкі траўматызму, бяспечных умовах працы.