Фармацэўтычныя спецыялісты цэнтральнай раённай аптэкі №99 Смаргонскага раёна працягваюць анлайн-фармат правядзення гутарак для насельніцтва. У гэты раз правізар-інфарматар Вера Сцяпанаўна Чапелкіна распавяла слухачам пра асаблівасці прымянення лекавых сродкаў для лячэння захворванняў суставаў, сусветнай статыстыцы распаўсюджанасці паталогій гэтага віду, асноўных прынцыпах падтрымання фізічнай актыўнасці ў сталым узросце, а таксама асвятліла нюансы для розных груп прэпаратаў. Такі фармат правядзення відэалекцый для узроставай групы слухачоў дазваляе выконваць меры засцярогі ў перыяд распаўсюджвання інфекцый.