16 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень здаровага харчавання. Харчаванне - адзін з найболей важных аспектаў здаровага ладу жыцця: ад яго залежыць нармальная жыццядзейнасць практычна ўсіх органаў і сістэм у арганізме чалавека. Навукова даказана сувязь паміж сілкаваннем і развіццём асноўных хранічных неінфекцыйных захворванняў, у тым ліку сардэчна-сасудзiстых і некаторых анкалагічных, якія з'яўляюцца дзвюма асноўнымі прычынамі ранняй смяротнасці ў свеце. Незбалансаваны рацыён харчавання спрыяе з'яўленню залішняй вагі і затлусцення. Залішняя маса цела назіраецца ў 47,6 % мужчынаў і 35,6 % кабет, затлусценне – у 19 % і 27,6 % мужчынаў і кабет адпаведна.
Асноўныя прынцыпы здаровага харчавання:
- спажыванне энергіі (калорый) павінна быць збалансавана з яе расходам
- штодзённы ўжытак 400 гр. (мінімум) садавіны і гародніны, апроч бульбы, і крахмальных караняплодаў;
- спажыванне тлушчаў не павінна перавышаць 30% ад агульнай спажыванай энергіі ;
- насычаныя тлушчы (цвёрдыя тлушчы) павінны складаць меней 10%, транстлушчы (раслінныя тлушчы, што падпалі прамысловай перапрацоўцы, і традыцыйна ўключныя ў склад маянэзу, маргарыну, кетчупу, кандытарскіх вырабаў) – меней за 1% ад агульнай спажыванай энергіі;
- вугляводы павінны складаць меней 10% ад агульнай спажыванай энергіі, прытым;
- адмова ад алкаголю, бяспечнай для здароўя дозы алкаголю, на думку САЗ, не існуе