26 сакавіка ў Гродзенскім РУП «Фармацыя» адбылася вытворчая нарада па выніках 2020 года ў анлайн-фармаце.
У нарадзе ўзяў удзел Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Уладзіслаў Робертавіч Галяк.
Пра вынікі працы аптэчнай сетцы вобласці за 2020 год дакладалі намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая, намеснік генеральнага дырэктара, начальнік аддзела лекавага забеспячэння і конкурсных закупаў Марына Лявонцьеўна Ляпешка, начальнік інфармацыйна-даведкавага аддзела Марыя Аляксандраўна Барадзіна, начальнік планава-эканамічнага аддзела Ганна Станіславаўна Сульжыцкая.
Таксама з дакладамі выступілі кіраўнікі цэнтральных раённых аптэк Наваградскага, Ваўкавыскага і Свіслацкага раёнаў, аптэкі №134 г.Гродна.
Па сканчэнню вытворчай нарады адбылася прафсаюзная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гарадзенскага РУП «Фармацыя». Падчас мерапрыемства былі ўручаны ўзнагароды па выніках конкурсаў, што праводзяцца на прадпрыемстве, а таксама па выніках працоўнай і грамадскай дзейнасці.