18 сакавіка 2021 года ў горадзе Смаргонь адбылася раённая інтэлектуальная гульня сярод моладзі горада і раёна пад назвай «Экзамен былога студэнта». Гульня прысвячалася Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а арганізатар - Смаргонскі раённы камітэт Грамадскага з'яднання "БРСМ" і аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама.
Мерапрыемства была цудоўна арганізавана. Не думайце, што пытанні толькі пра Канстытуцыю. Далёка не: удзельнікі адказвалі і на гістарычныя, навуковыя і шмат якія іншыя. Гэта было нялёгка, бо, эрудыцыя не бязмежная, а заданні былі вельмі нават няпростымі: вось, прыкладам, пазналі б вы на экране партрэт Даніэля Габрыэля Фарэнгейта, і ці знаёмае вам слова "ланъярд" і што яно азначае?
Вось і нашай аптэчнай камандзе давялося вельмі нялёгка, прызавога месца мы не атрымалі. Але атрымалі матывацыю: працаваць над сваёй эрудыцыяй, дасканаліць яе і імкнуцца ў будучыні дасягнуць поспехаў не толькі на "службовых усходах", але і ў пашырэнні далягляду.
Поспехаў вам, моладзь!
В. Чапелкіна, правізар- інфарматар ЦРА №99