3 ліпеня, у галоўнае свята краіны, працаўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» арганізавалі выставу - экспазіцыю ў парку імя Жылібера. Супрацоўнікі прадпрыемства знаёмілі наведнікаў з гісторыяй развіцця аптэчнай справы на Гродзеншчыне, самымі цікавымі фактамі пра гатаванне лекавых сродкаў, таямніцамі аптэкараў мінулых гадоў і інавацыйнымі падыходамі ў працы сучасных аптэк. Гледачы не стамляліся задаваць пытанні, многія з іх адзначалі, што ўжо наведвалі Кабінет гісторыі аптэчнай справы Гродзенскага РУП «Фармацыя» і з задавальненнем вывучалі аўтэнтычныя фармацэўтычныя экспанаты і прылады. А маленькія ўдзельнікі, якія наведалі экспазіцыю, атрымвалі салодкія і карысныя падарункі.