22 чэрвеня 1941 года. Гэта дата назаўжды застанецца ў памяці нашай краіны. Менавіта з гэтай даты ідзе адлік адной з самых страшных і кровапралітных войн за ўсю гісторыю беларускай зямлі - дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас вайны ад агрэсіі захопнікаў пацярпелі тысячы мірных жыхароў, сотні гарадоў былі зруйнаваны, а тысячы беларускіх сёл спалены. У змаганні за волю і незалежнасць Радзімы загінуў штотрэці жыхар Беларусі. Менавіта ў гэту дату, 22 чэрвеня, у гарадскім парку ім. Жылібера, у вечнага агню памкнуліся сотні гарадзенцаў. Кожны з іх прыйшоў ушанаваць памяць тых, хто пайшоў назаўжды, баронячы Радзіму.
Сакратар ПА ОО «БРСМ»
Пабярэжны Д.Ф.