Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Мы - прызёры фэсту здаровага ладу жыцця

“Вось гэта былі эмоцыі”,- не хавае ўражанняў удзельнік каманды Гродзенскага РУП “Фармацыя” Кірыл Зданчук. Ды і не ён адзін, а ўсе васямнаццаць хлопцаў і дзяўчат, якія прынялі ўдзел у раённым фэсце здаровага ладу жыцця сярод моладзі прадпрыемстваў і арганізацый Ленінскага раёна горада Гродна, гатовы падзяляцца драйвам і зарадам энергіі, атрыманымі на імпрэзе.

І зразумела чаму, бо праграма фэсту пад адкрытым небам сапраўды атрымалася вельмі насычанай: турыстычная эстафета, валейбольны турнір, кулінарны конкурс, дарстс, шашкі, конкурс “Сумо”, куткі традыцый, конкурс-уяўленне, запальванне вогнішча, конкурс аўтарскай песні, фітнэс-зарадка, перацягванне каната, конкурс скульптур з пяску…расказваць можна бясконца, але ўсё адно словамі не перадаць атмасферы, каларыту і жывога камунікавання на яркім і незабыўным фэсце.

Падтрымвалі ўдзельнікаў нашай фармацэўтычнай каманды намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП “Фармацыя” Кацярына Станіславаўна Барысеевіч з сынам. Імпрэзу таксама наведаў Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Уладзіслаў Робертавіч Галяк, які шчыра пажадаў поспехаў і перамог камандам сістэмы аховы здароўя.

Такім чынам, два дні нон-стоп спаборніцтваў, крэатыву, песень, выступаў, танцаў, пазітыва і гумару і….па выніках каманда Гродзенскага РУП “Фармацыя” заняла другое прызавое месца ў камандным заліку!
Апроч таго, нашы ўдзельнікі занялі трэцяе месца па перацягванні каната і валейболе. Аляксандр Асавік атрымаў першае месца ў асабістым заліку па дартсе, Яўген Хазей - першае месца па шашках. А Кірыл Зданчук і яго жонка Дар'я атрымалі сувеніры ў адмысловай намінацыі “Любоў выратуе свет”. 

Фэст пакінуў на памяць эмацыйныя, яркія фота і сэлфі, новыя знаёмствы, а таксама цвёрдае жаданне ўдзельнічать у фэстах здаровага ладу жыцця і далей!

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей