16 ліпеня Гродна святкуе 77-я гадавіну вызвалення ад нямецка-фашыскай акупацыі. Гродна было вызвалена 16 ліпеня 1944 года войскамі другога і трэцяга Беларускага франтоў. 17 воінскім часткам і злучэнням была прысвоена назва “Гродзенскі”. Імёнамі многіх вызваляльнікаў горада названы вуліцы, школы, пагранічныя заставы.
У гонар свята супрацоўнікі Гродзенскага РУП “Фармацыя” на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Таццянай Аляксандраўнай Зарэцкай і намеснікам генеральнага дырэктара, начальнікам аддзела лекавага забеспячэння і конкурсных закупаў Марынай Лявонцьеўнай Ляпешка ўзялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным святу.