#люблюБеларусь
У гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей 13 чэрвеня сем'і працаўнікоў Гродзенскага РУП «Фармацыя» з дзецьмі ад 4 да 12 гадоў сабраліся на базе адпачынку «Прывал», каб паспаборнічаць, пакамунікаваць і проста весела адпачыць. Не гледзячы на надвор'е імпрэза атрымалася маштабнай, цікавай, відовішчнай. Узяло ўдзел у імпрэзе 32 сям'і.
Мамы і таты паказвалі выдатныя вынікі ў спаборніцтвах, пра дзяцей і казаць няма чаго)
База адпачынку «Прывал» сустрэла ветліва і гасцінна, прапанаваўшы вялікую сцэну з пляцоўкай, мікрафонамі і музыкай. Адкрылі свята вядоўцы, пазнаёмілі з сем'ямі-ўдзельнікамі, стварылі каманды. Далейшую арганізацыю свята перадалі ў рукі казачных персанажаў Кашчэю несмяротнаму, рыцарам -- Іллі Мурамцу, Алёшы Паповічу.
Вядоўцы пачалі свята са знаёмства з дзецьмі і здадзілі размінку -- відэа-флэшмоб, дзе кожны ўдзельнік павінен быў рабіць рухі ў адпаведнасці з відэаролікам на маніторы.
Потым пачаліся спаборніцтвы паміж удзельнікамі камандаў «сінія» і «фіялетавыя». Таты і мамы спаборнічалі ў конкурсах для дарослых, тым часам іх каханыя дзіцяткі - адпаведна ў дзіцячых.
Удзельнікі спаборніцтваў спрабавалі забіць шайбу на хакейнай пляцоўцы ў адпаведныя лункі, утаймавалі быка «Яшу». Развесялілі ўсіх спаборніцтвы па бегу ў яркіх жоўта-чырвоных важкіх ботах, так званых гіга-ботах. Нягледзячы на тое, што боты сапраўды былі цяжкія, шмат дзяцей паспрабавалі свае сілы ў гэтым конкурсе, такім чынам зарабіўшы дадатковы пукт сваёй камандзе.
Самыя маленькія ўдзельнікі былі ў захапленні ад крыё-вечарыны з вадкім азотам. Прафесар Мазгакруцікаў разам з дзеткамі правёў фізіка-хімічныя эксперыменты.
На свяце панавала зычлівая і вясёлая атмасфера, але ў той жа час трохі бракавала каманднага духу. Каб выправіць гэту сітуацыю, скончылі конкурс камандныя эстафеты. У выніку перамагло сяброўства і добры настрой.
Дзеткам былі ўручаны памятныя падарункі.
Скончылася свята смачным абедам для дзяцей і дарослых. Дзеці згаладнелі і актыўна паглыналі змесціва талерак. Свята скончылася. Хто пажадаў, мог яшчэ застацца на «Прывале» і ўжо самастойна арганізаваць далейшы свой вольны час.
Прафсаюзны камітэт
Беларускі саюз жанчын