Парад калясак «Пад ветразем кахання»,- менавіта такую прыгожую назву атрымала адно з самых яркіх і відовішчных летніх мерапрыемстваў у 2021 годзе, якое праводзіцца штогод у Дзень сям'і 15 мая. Стараннямі супрацоўнікаў Гродзенскага РУП«Фармацыя» было падрыхтавана 6 тэматычных калясак: тры каляскі ў намінацыі: «Прафесія», дзве каляскі ў намінацыі: «Жывы свет» і адна каляска у намінацыі «Каляска-казка».
З незвычайным заданнем паспяхова справіліся:
- Сям'я Кишкович – мама Дыяна, тата Сяргей, дочкі Валерыя і Аліса
- Сям'я Юшкевіч – мама Вольга, тата Віталь, дачка Мілена і сын Мацвей
- Сям'я Максімавых – мама Марына, тата Сяргей і дачка Паліна
- Сям'я Себах – мама Вольга, тата Аляксей, сын Глеб
- Сям'я Сурмач – мама Наталля, тата Аляксандр, дачка Крысціна
- Сям'я Майсеевых – мама Ганна, тата Андрэй, сын Кірыл
Дзякуючы незвычайным творчым здольнасцям удзельнікаў і магутнай падтрымцы заўзятараў свята атрымалася сапраўды каларытным і атмасферным, мы Вамі ганарымся!