Члены першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Гродзенскага РУП «Фармацыя» узялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Навагодняя казка». У рамках акцыі супрацоўніцы дзяржаўнай аптэчнай сеткі сабралі святочныя ўборы для сірот і дзяцей, якім патрэбна дапамога. Навагоднія і Калядныя святы- асаблівы час, калі хочацца дзяляцца цяплом, клопатам і ўвагай з тымі, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.