Напярэдадні самых чароўных святаў у Гродзенскім РУП «Фармацыя» Дзядуля Мароз і Снягурка павіншавалі калектывы структурных падраздзяленняў. Такую выдатную ініцыятыву прапанаваў прафсаюзны камітэт прадпрыемства. У ролі Казачных персанажаў паспрабавалі сябе маладыя актывісты дзяржаўнай аптэчнай сеткі. Хлопцы i дзяўчаты ад душы віншавалі супрацоўнікаў, праводзілі займальныя віктарыны і цешылі працаўніком выдатным настроем!