Клопат пра здароўе людзей — не проста прафесійны абавязак для Гродзенскага РУП «Фармацыя», а шчырае жаданне зрабіць жыццё крыху святлейшым. Таму, калі да нас звярнуліся з просьбай аб дапамозе, мы не маглі застацца ў баку.
Першасная арганізацыя г. Гродна ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» папрасіла аказаць спонсарскую падтрымку — прадаставіць вітамінна-мінеральныя комплексы сваім членам да Міжнароднага дня інвалідаў.
Сёння ў арганізацыі налічваецца 47 чалавек: 8 дзяцей-інвалідаў і 39 маладых інвалідаў, 14 з якіх перамяшчаюцца на інвалідных калясках. У адной з сем'яў выхоўваюцца адразу двое хлопцаў з інваліднасцю. Арганізацыя існуе з 2004 года і ўсе гэтыя гады стараецца ладзіць для сваіх падапечных святы, дарыць ім увагу і падарункі.
Мы адгукнуліся на гэту просьбу, бо здароўе і добры настрой — гэта тое, што павінна быць у кожнага. Вітаміны — хай і невялікая, але рэальная падтрымка для арганізма, а для хлопцаў — яшчэ адзін знак таго, што пра іх памятаюць і клапоцяцца.
Перадачу вітамінна-мінеральных комплексаў ажыццявілі генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Артур Арбузаў і намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Зарэцкая, дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Гродзенскае РУП «Фармацыя» верыць: сапраўдны цуд складаецца з простых, але шчырых учынкаў. І такі маленькі цуд абавязкова павінен здарыцца ўсіх — без выключэння.
