23 лютага ў структурных падраздзяленнях Гродзенскага РУП «Фармацыя» адбыліся святочныя мерапрыемствы, пасвечаныя святкаванню Дня абаронцы Бацькаўшчыны. Традыцыйна ў гэты дзень віншавання прымала мужчынская палова калектыву. Супрацоўніцы падрыхтавалі для калегаў незвычайныя крэатыўныя неспадзеўкі, цікавыя падарункі і, вядома, жа, цёплыя словы. Апроч таго, мужчынаў віншавалі ў рамках чэленджу #Стихколлеге, дзе дзяўчыны з аптэк, аптэчнага склада, апарата кіравання не стамляючыся, віншавалі яркімі і выдатнымі радкамі калег-мужчын.