Каманда Гродзенскага РУП «Фармацыя» на назвай «Ліга Анальгіну» заняла другое месца ў абласным этапе адкрытага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод моладзі на кубак Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя. Таксама нашы дзеці сталі ўладальнікам дыплома за самую крэатыўную назву каманды-ўдзельніцы па выніках анлайн-галасаванні.
У склад «Лігі Анальгіну» увайшлі:
- Дар'я Воўчак, намеснік загадніка аптэкі №147 г.Гродна
- Алена Каленік, намеснік загадніка аптэкі №131 г.Гродна
- Яўгеній Рідзель, загаднік ЦРА №7 Бераставіцкага раёна
- Максім Раманчук, загаднік аптэкі №82 г.п. Краснасельскі
- Дзмітрый Пабярэжны, намеснік загадніка аптэкі №49 г.Гродна
- Кірыл Зданчук, тынкоўшчык групы па рамонтна-будаўнічым работам
Падтрымвала удзелдьнікаў і стварала магутны камандны дух старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя» Марыя Аляксандраўна Жытко.