25 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны Дзень фармацэўта, свята, прысвечанае ўсім людзям, якія выбралі шлях дапамагаць людзям, скарыстаючы веды пра лекавыя прэпараты і іх уласцівасці. Кожны год гэты дзень праходзіць пад асаблівым дэвізам. Сёлета дэвіз Сусветнага Дня фармацэўта- «Фармацыі ўсяго свету працуюць разам для здаравейшай будучыні ўсіх людзей».
Па традыцыі спецыялісты Гродзенскага РУП «Фармацыя рыхтуюць да свята запальны і яркі флэшмоб. Такі атмасферны перфоманс яны дарылі гараджанам і гасцям горада ўжо чатырохразова, але ў гэты раз — юбілейны, пяты, удзельнікі згатавалі дзіўную шоу-праграму. Імпрэзу разнастаілі не толькі звыклыя дынамічныя танцы, але і вядомыя кампазіцыі ў выкананні аптэчных вакалістаў, гульні з роставымі лялькамі і займальныя віктарыны па тэматыцы фармацэўтычнай дзейнасці.
Свята атрымалася сапраўды запамінальным і асаблівым, а каларытныя фота і відэа будуць цешыць удзельнікаў яшчэ доўга!