Толькі адзін дзень на год супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» збіраюцца разам і танцуюць каля адной з аптэк горада Гродна. І гэты дзень — 25 верасня — Сусветны Дзень фармацэўта. Кожны год свята праходзіць з пэўным дэвізам, сёлета тэматыка Сусветнага Дня фармацэўта гучыць «Роля аптэк ва ўмацаванні сістэм аховы здароўя».
Сёння пляцоўка насупраць галоўнага офіса Гродзенскага РУП «Фармацыя» па адрасе г.Гродна, вул.Ажэшка 11, 11 сабрала не толькі калегаў і супрацоўнікаў прадпрыемства, але і гасцей і жыхароў горада. Гледачы маглі ўбачыць і нават патанцаваць запальны танец, праслухаць песні ў выкананні таленавітых супрацоўнікаў дзяржаўнай аптэчнай сеткі і проста зарадзіцца святочнай атмасферай.
У цырымоніі адкрыцця свята ўзялі ўдзел намеснiк генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя» Зарэцкая Таццяна Аляксандраўна, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Галяк Уладзіслаў Робертавіч, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя» Жытко Марыя Аляксандраўна.
Свята атрымалася і парадавала ўдзельнікаў дзякуючы супольнай рабоце кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта Гродзенскага РУП «Фармацыя», а таксама пры актыўнай падтрымцы Гродзенскага аддзялення РООФР «ФАРМАБЕЛ».