«Вельмі прыемна здзівілі», - менавіта так бы адказалі прадстаўніцы выдатнай паловы калектыву Гродзенскага РУП «Фармацыя» на пытанне пра віншаванне ад мужчынаў-калегаў напярэдадні 8 сакавіка. Не пагадзіцца проста немагчыма, бо святочная неспадзеўка атрымалася сапраўды цікавым, яркім, крэатыўным, але ў той жа час прадуманым да дробязяў.
Словы віншавання і падзякі прагучалі ад Генеральнага дырэктара Сяргея Уладзіміравіча Літаша, які ў дадатак да сказанага пад гучныя апладысменты ўручыў Ганаровыя граматы.
У працяг для выдатных калегаў была згатавана сапраўдная вершаваная ода з самых розных, але вельмі прыемных пажаданняў.
Пад акампанемент прыгожай жывой музыкі калегі-мужчыны запрашалі дам на танец.
Зарадам гумару і пазітыва для ўдзельніц стала незвычайнае віншаванне каларытнага «італьянскага інжынера» у суправаджэнні «вельмі арыгінальнага» перакладніка.
Тэатралізавана-касцюмаванай сатырычнай песняй пацешылі кабет працаўнікі аптэчнага склада. Яны асвятлілі сваё бачанне жаночых праблем розных вякоў і спосабаў іх развязка. Словам, атрымалася весела.
А для таго, каб дамам хапіла сіл і далей дзівіцца, мужчыны згатавалі салодкія і смачныя частункі і кветкі.
Дзяўчыны па вартасці ацанілі такую выдатную і творчую неспадзеўку, а шчырыя яркія ўсмешкі – лепшае таму довад!
Дзякуй!
Марыя Жытко,
правізар-інфарматар інфармацыйна-даведкавага аддзела