Грып па-ранейшаму з'яўляецца адной з самых сур'ёзных праблем сусветнай аховы здароўя. Дзеля прафілактыкі захворвання дадзеным вірусам штогод праводзіцца планавая вакцынацыя. Вельмі важна паклапаціцца пра ўласнае здароўе загадзя, падрыхтавацца да восеньска-зімовага сезона, бо пік захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку грыпам даводзіцца на гэты час, і зрабіць выбар на карысць вакцынацыі. Вірус грыпу ўвесь час змяняецца, таму, каб пачувацца абароненым, прышчэп трэба рабіць штогод.
У кастрычніку 2023 года для правядзення імунізацыі працаўнікоў супраць грыпу на базе аптэчных арганізацый Гродзенскага РУП «Фармацыя» былі арганізаваны выязныя прышчэпкавыя брыгады, у складзе якіх у абавязковым парадку быў доктар. Перад вакцынацыяй праводзіліся падрыхтоўчыя мерапрыемства: агляд спецыяліста, тэрмаметрыя, вымер артэрыяльнага ціску. Кожны супрацоўнік меў магчымасць прышчапiцца без адрыву ад вытворчага працэсу.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх і бывайце здаровы!