У Дзень ведаў у цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі г.Шчучына адбылася ўрачыстая імпрэза, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі раёна, а таксама спецыялісты цэнтральнай раённай аптэкі №6 Шчучынскага раёна. Гасцей ветла сустрэлі дырэктар установы Таццяна Ярошык і яе намеснік Аксана Зубік. Ад Гродзенскага РУП «Фармацыя» з мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання г.Шчучына кіраўніцтвам прадпрыемства быў сагласаваны і перададзены сертыфікат на адну тысячу рублёў, які з пажаданнямі моцнага здароўя і далейшых поспехаў адміністрацыі цэнтра ўручыў загаднік ЦРА №6 Шчучынскага раёна Жытко Андрэй Юр'евіч. Апроч таго, супрацоўнікі аптэк дзяржаўнай сеткі Шчучынскага раёна актыўна адгукнуліся на заклік паўдзельнічаць у акцыі і падрыхтавалi для выхаванцаў цэнтра развіццёвыя гульні.