У Гродзенскім РУП «Фармацыя» выбраны новы Сакратар першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей-ПА БРСМ). Ім стала правізар-рэцэптар аптэкі №103 г.Гродна Саковіч Кацярына Валер'еўна. Словы вітання і пажадання прадукцыйнай працы прагучалі ад генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя» Баравіка Вiталiя Рыгоравіча, першага сакратара Гродзенскага гарадскога камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Макарэвіча Арцёма Віктаравіча.
Першасная арганізацыя ОО БРСМ Гродзенскага РУП «Фармацыя» неаднаразова была прызнана лепшай ПА ОО БРСМ Ленінскага раёна, уваходзіць у лік лепшых ПА ОО БРСМ Гродзенскай вобласці і горада Гродна, члены нашай пярвічкі з'яўляюцца шматразовымі пераможцамі творчых і спартыўных конкурсаў. За актыўную і плённую працу Сакратар ПА БРСМ Гродзенскага РУП «Фармацыя» Дзмітрый Фёдаравіч Прыбярэжны быў узнагароджаны ганаровай граматай Гродзенскага ГК БРСМ, апроч таго ён з'яўляецца членам Рэспубліканскай Савета працоўнай моладзі.
Таксама Гродзенскае РУП «Фармацыя» было ўзнагароджана Падзякай за супрацу ў рэалізацыі моладзевай палітыкі горада Гродна.
А новаму Сакратару ПА ООБРСМ Кацярыне Валер'еўне мы жадаем актыўнага і упэўненага старту да новых дасягненняў, устойлівага развіцця першаснай арганізацыі і падтрымання яе на самым высокім узроўні!