Спецыялісты Гродзенскага РУП «Фармацыя» і іх сям'і ўзялі ўдзел у яркім, маляўнічым і відовішчавым парадзе дзіцячых вазкоў, прысвечаным Дню сям'і. Незвычайны перфоманс адбыўся ў Гродна ў мінулую пятніцу і прыцягнуў увагу як жыхароў, гэтак і гасцей абласнога цэнтра. Працаўнікі прадпрыемства прэзентавалі свае дызайнерскія вырашэнні ў розных намінацыях: «Год міру і сазiдання», «Казкі», «Героі кінастужак і мультфільмаў».
Супрацоўнікі дзяржаўнай аптэчнай сеткі Гродзеншчыны ўжо не ўпершыню бяруць удзел у традыцыйным маштабным мерапрыемстве разам з сем'ямі, але штораз здзіўляюць цікавымі і незвычайнымі творчымі падыходамі і атмасферным афармленнем дзіцячых вазкоў.