Сёння супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» урачыста віншавалі Кацярыну Станіславаўну Барысяевіч, старшыню першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя», з павышэннем у пасадзе. Кацярына Станіславаўна прызначана генеральным дырэктарам Віцебскага РУП «Фармацыя».
Калегі, не стамляючыся, адзначалі працавітасць, прафесіяналізм, бясконцую самааддачу Кацярыны Станіславаўны, яе ўнікальныя камунікатыўныя здольнасці і ўменне натхняцца і натхняць іншых.
Мы жадаем Кацярыне Станіславаўне моцнага здароўя, поспехаў ўва ўсіх распачынаннях і яркіх перамог.