Перадгісторыя
Яшчэ вясной 2017 года быў створаны адмысловы атрад “аптэчныя снайперы” для рашэння заданняў злучаных з трапнасцю і дакладнасцю, на даручанай нам размеркаваннем тэрыторыі.
Кодавая назва першай аперацыі - “Дартс”. З той пары шмат вады выцекла, але лёс кінуў новы выклік…
Нашы дні
Раніцай 08.01.2019 прагучала тэлефанаванне, голас у трубцы паведаміў пра хуткае заданне. Было прынята рашэнне неадкладна памкнуцца ў Цэнтральным раённым штабе №61 у кіраўніка структурнага падраздзялення Курцэвіч А.П. На экстранную нараду прыбылі тэхнік-праграміст Сакалоўскі Мікалай і кіраўнік аптэкі №132 Асовік Аляксандр. Падчас абмеркавання высветлілася, што двух супрацоўнікаў для выканання задання будзе недастаткова, і трэба сабраць усю каманду. Для гэтага з дэкрэтнага водпуску быў выкліканы капітан каманды, правізар-рэцэптар і па сумяшчальніцтве мама сямімесяцовай Міі, Агароднік Віталіна. Атрымаўшы дабраславенне кіраўніка Алены Паўлаўны «аптэчныя снайперы» адправіліся ў логава суперніка (цір сярэдняй школы №3).
Заняўшы пазіцыю, убачыўшы суперніка ў твар, каманда абкапалася на мясцовасці і рыхтавалася да наступу. Супернікаў было нямала: працаўнікі прадпрыемстваў раёна, якія вучацца ПТВ і СЦУ, і, самае страшнае - школьнікі! Дачакаўшыся сваёй чаргі для наступу, кожнаму чальцу каманды падалі тры спробавыя стрэлы. Каб сябе не выдаць, было прынята рашэнне - не паказваць максімальны вынік.
Потым мела быць 5 заліковых стрэлаў, і, пазнаўшы іх вынік, каманда вырашыла змяніць мэту задання з перамогі, на правядзенне выведных дзеянняў у тыле ворага, каб у наступным годзе пакінуць апошняе слова за сабой. Падводзячы вынікі аперацыі, можна адважна сказаць, што ўсе ўдзельнікі панабіраліся «баявога» досведу, выдатна прабавілі час, і пакінулі на памяць мішэнь са сваім прозвішчам і назвай роднага прадпрыемства.
Аляксандр Асовік,
кіраўнік аптэкі №132 г.Слонім
старшыня цэхкама