15 мая адзначаецца Міжнародны Дзень сям'і. Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захоўніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Прапануем пазнаёміцца са статыстычным аглядам да Дня сям'і, падрыхтаваным Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь.