Песні, танцы, дзіцячы смех, жарты, прыпеўкі, і, вядома, бліны ўсіх гатункаў і адменнікаў, - гэта ўсё пра Масленіцу!
У мінулыя выхадныя ў горадзе Гродна прайшоў маштабны яскравы і атмасферны фэст «Гродзенскі РАЗГУЛЯЙ», прысвечаны традыцыйнаму святу сустрэчы вясны. У свяце актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя». Прадпрыемства прэзентавала тэматычную экспазіцыю «Залоўкiны вячоркі».
Пры стварэнні цудоўнай экспазіцыі працаўнікі дзяржаўнай аптэчнай сеткі выявілі ўнікальныя творчыя здольнасці, неардынарныя развязкі і бязмежны крэатыў!
Генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Баравік Віталь Рыгоравіч і намеснік генеральнага дырэктара Зарэцкая Таццяна Аляксандраўна падтрымвалі камандны дух калегаў. Таксама спецыялісты прадпрыемства ўзяла у маляўнічым шэсці, прысвечаным правадам зімы.
Дзякуючы працавітасці і ініцыятыўнасці калектыву Гродзенскага РУП «Фармацыя» наведнікі свята зарадзіліся выдатным вясёлым настроем і незабыўнымі эмоцыямі!