Супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» з членамі сем'яў 6 жніўня наведалі спаборніцтвы II Гульняў СНД па цяжкой атлетыцы сярод мужчынаў у катэгорыі 61 кг. У дадзеным этапе золата заваяваў беларус-цяжкаатлет Генадзь Лапцеў.
Імпрэза пакінула мноства яркіх эмоцый у гледачоў, энергія і сіла ўдзельнікаў спаборніцтваў, падмацаваныя гучнымі апладысментамі заўзятараў, гарантавалі запамінальныя ўражанні і выдатныя моманты.