Супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» учора наведалі кінатэатр «Чырвоная зорка» і паглядзелі фільм «На іншым беразе».
Фільм «На іншым беразе» ад студыі «Беларусьфільм» расказвае гледачу пра жыццё ў Заходняй Беларусі, далучанай Рыжскай мірнай дамовай да Польшчы. Дзеянні кінастужкі разгортваюцца ў 1925 годзе ў мяжы Заходняй Беларусі і БССР. Кінастужка знята ў лепшых традыцыях беларускага кіно, шчырага па творчым паглядзе, зразумелым па сэнсе і спосабе к[навыкладання. У фільме ёсць усё, што блізка кожнаму чалавеку — боль ад страты блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, калі згублена надзея, здабыццё сэнсу жыцця, калі прыходзіць каханне.
На думку супрацоўнікаў прадпрыемства, якія паглядзелі кінастужку, фільм заслугоўвае самых высокіх водгукаў!