У красавіку ў моладзевым цэнтры "Галактыка" прайшоў штогадовы турнір па боўлінгу сярод працоўнай моладзі прадпрыемстваў, арганізацый і вайсковых частак г. Гродна.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 8 арганізацый, у тым ліку Гродзенскае РУП "Фармацыя".
У каманду прадпрыемствы ўваходзілі: В. Іакубаускас (загадчыца аптэкі № 238), В. Панюціна (правізар-рэцэптар аптэкі № 134), М. Петрушкевіч (інспектар-правізар АФА), Н. Мажэйка (хімік кантрольна-аналітычнай лабараторыі), К. Зданчук (тынкоўшчык групы па тэхнічным рамонце і эксплуатацыі будынкаў).
У агульным заліку каманда Гродзенскага РУП "Фармацыя" заняла 6-ае месца.