У мінулыя выхадныя горад Гродна ўрачыста і хораша адзначыў 894-ы дзень нараджэння. У рамках свята ў абласным цэнтры былі арганізаваны шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі, а арганізатары вельмі пастараліся і падрыхтавалі для гасцей і жыхароў горада над Нёманам дзіўныя перфомансы і яркія неспадзеўкі.
Не засталося ўбаку і найбуйная аптэчная сетка рэгіёна. Гродзенскае РУП «Фармацыя» узяла ўдзел у маляўнічым арт-фэсце «Гарадскія кветкі». Адмыслоўцы сваімі рукамі падрыхтавалі цікавую кампазіцыю з дрэва з выявай лагатыпа прадпрыемства, а таксама слоганам Дня горада «#PRO100Grodno».
Пляцоўка нашага прадпрыемства аказалася вельмі папулярнай для наведнікаў, бо яркія фота і кветкавы настрой запомняцца надоўга!