17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаўся Дзень народнага адзінства. Гродзенскае РУП «Фармацыя» далучылася да мерапрыемстваў, прысвечаных святу. Супрацоўнікі правялі ўрачыстае паседжанне і Адзіны дзень інфармавання, падчас якога абмяркоўвалі значэнне даты 17 верасня ў гісторыі, а таксама пераемнасць пакаленняў. Сэрцам святочных мерапрыемстваў на прадпрыемстве стаў аптэчны склад. У гэты светлы важны дзень працаўнікі сабраліся разам, каб у чарговы раз даказаць, што сіла ў адзінстве!