Напярэдадні самага пяшчотнага і чуллівага свята, Дня маці, спецыялісты Гродзенскага РУП «Фармацыя» узялі ўдзел у акцыі «Павіншуем маму разам». Першасная прафсаюзная арганізацыя прыгатавала спецыяльныя святочныя паштоўкі і канверты, якія кожны ахвотнік мог запоўніць і выслаць мамам свае віншаваннi. І хоць мерапрыемства праходзіць не ўпершыню, яно заўсёды збірае мноства ўдзельнікаў і суправаджаецца цёплымі эмоцыямі і пажаданнямі мамам моцнага здароўя, дабрабыту і міру!