Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Падвялі вынікі і намецілі планы

27 лютага загадчыкі аптэкамі, старшыні цэхавых арганізацый і прафсаюзных груп аптэчных арганізацый, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Гродзенскага РУП "Фармацыя" сабраліся разам, каб падвесці вынікі дзейнасці за 2019 год і намеціць планы на 2020 год, а таксама ўручыць узнагароды супрацоўнікам, якія дабіліся высокіх паказчыкаў у працы і пераможцам аглядаў-конкурсаў.

На сустрэчы прысутнічаў Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Пранюк Віктар Францавіч.

Аб выніках працы аптэчнай сетцы вобласці за 2019 год і задачах па яе ўдасканаленні на 2020 год распавёў генеральны дырэктар Гродзенскага РУП "Фармацыя" Літош Сяргей Уладзіміравіч.

З дзейнасцю аптэк, дасягненнямі і перспектывамі азнаёмілі слухачоў:

  • Рыцікава Таццяна Мікалаеўна, загадчык ЦРА №99 Смаргонскага раёна;
  • Рабушкіна Наталля Віктараўна - загадчык аптэкі №114 г.Гродна;
  • Валынец Дзяніс Алегавіч - загадчык ЦРА №7 Бераставіцкага раёна;
  • Сячейка Надзея Аляксандраўна - загадчык ЦРА №9 Зэльвенскага раёна;
  • Масейчук Кацярына Андрэеўна - загадчык аптэкі №145 г.Гродна;
  • Панюцiна Алена Уладзіміраўна - загадчык аптэкі №147 г.Гродна.

Старшыня прафсаюзнага камітэта Першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП "Фармацыя" Барысеевiч Кацярына Станіславаўна выступіла з дакладам "Аб выкананні калектыўнага дагавора Гродзенскага РУП "Фармацыя "за 2019 год і прыняцці калектыўнага дагавора 2020».

Са справаздачай аб выдаткоўванні грашовых сродкаў прафсаюзнага бюджэту Першаснай прафсаюзнай арганізацыі азнаёміла Казакевіч Надзея Анатольеўна - бухгалтар-рэвізор кантрольна-рэвізійнага аддзела, казначэй прафсаюзнага камітэта Першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

З заключным словам выступіў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Пранюк Віктар Францавіч.

Па выніках працы падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу «Аптэка года-2019». Пераможцамі сталі:

сярод цэнтральных раённых аптэк:

  • ЦРА №136 Ваўкавыскага раёна, загадчык аптэкі Жмайлік Ала Мікалаеўна;

сярод аптэк першай катэгорыі:

  • аптэка №153 г.Гродна, загадчык аптэкі Баравік Віталь Рыгоравіч;

сярод аптэк другой катэгорыі г.Гродна:

  • аптэка №250 г.Гродна, загадчык аптэкі Арлова Кацярына Уладзіміраўна (загадчык аптэкі у 2019 годзе Барысеевiч Кацярына Станіславаўна);

сярод аптэк другой катэгорыі вобласці:

  • аптэка №166 г.Ліда, загадчык аптэкі Жыдкова Любоў Аляксееўна;

сярод аптэк трэцяй катэгорыі, а таксама аптэк іншых катэгорый, размешчаных у гарадскіх пасёлках:

  • аптэка №15 г.п.Радунь Воранаўскага раёна, загадчык аптэкі Канькоўская Таццяна Іванаўна;

сярод аптэк трэцяй катэгорыі, а таксама аптэк іншых катэгорый, размешчаных у сельскай мясцовасці і аграгарадках:

  • аптэка №19 аг.Индура Гродзенскага раёна, загадчык аптэкі Тоўсцік Алена Міхайлаўна;

сярод аптэк чацвёртай катэгорыі г.Гродна: 

  • аптэка №170 г.Гродна, загадчык аптэкі Пiлец Данута Віктараўна;

сярод аптэк чацвёртай катэгорыі вобласці:

  • аптэка №132 г.Слонім, загадчык аптэкі у 2019 годзе Праўдзiцкая Юлія Сяргееўна;

сярод аптэк пятай катэгорыі г.Гродна:

  • аптэка №237 г.Гродна, загадчык аптэкі Мождзер Святлана Валяр'янаўна;

сярод аптэк пятай катэгорыі вобласці:

  • аптэка №226 г.Ашмяны, загадчык аптэкі Адамовіч Ірына Тадэвушаўна.

Стаў ужо традыцыйным конкурс «Высокая якасць і культура фармацэўтычнага абслугоўвання», які праводзіцца з мэтай паляпшэння культуры абслугоўвання і павышэнне прэстыжу аптэчных арганізацый прадпрыемства.

Пераможцамі конкурсу сталі:

у намінацыі «Лепшы адміністратар па фарміраванні культуры абслугоўвання і папярэджанні канфліктных сітуацый»:

  • Курцэвіч Алена Паўлаўна, загадчык ЦРА №61 Слонімскага раёна;

у намінацыі «Аптэка высокай культуры абслугоўвання»:

  • калектыў аптэкі №135 г. Гродна (загадчык аптэкі Бабіч Ганна Станіславаўна);

у намінацыі «Лепшы фармацэўтычны работнік па культуры абслугоўвання насельніцтва»:

  • Якубовіч Надзея Васільеўна, загадчык аптэкі №241 г.Слонім;
  • Астроўская Лілія Іванаўна, загадчык аптэкі №214 ФАК санаторый «Энергетык» в.Кавалi Ваўкавыскага раёна.

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей