Спорт дапамагае чалавеку быць у добрай фізічнай форме, выхоўвае характар і сілу волі, насычае свежымі эмоцыямі і вызначае пазітыўны настрой. Спецыялісты Гродзенскага РУП «Фармацыя» вельмі добра ведаюць, што актыўны лад жыцця і жаданне ўдасканальвацца дапамагаюць дасягаць высокіх вынікаў не толькі ў спорце, але і ў штодзённай працы.
У гэты раз каманда з 14 чалавек Гродзенскага РУП «Фармацыя» узяла ўдзел у яркіх фінальных спаборніцтвах абласной спартакіяды працаўнікоў аховы здароўя Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя. Магутная падтрымка аматараў, рэгулярныя трэнероўкі, высокі ўзровень рыхтоўлі дазволілі працаўнікам прадпрыемства дасягнуць значных пераможных вынікаў:
- 2 агульнакаманднае месца па выніках усіх спаборніцтваў спартакіяды
- 2 агульнакаманднае месца ў спаборніцтвах па дартсе
- 2 агульнакаманднае месца ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы
- 3 агульнакаманднае месца ў спаборніцтвах па міні-футболе
- 3 месца ў асабістым заліку па гіравым спорце ў Кірыла Зданчука
Віншуем нашу фармацэўтычную каманду і жадаем далейшых яркіх перамог!