24 лютага ў Мінску адбыўся IV Пленум Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя, у працы якога ўзяла ўдзел і гродзенская дэлегацыя. В рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага смотра-конкурсу «Сацыяльнае партнёрства – гарантыя поспеху». Сярод пазабюджэтных арганізацый перамогу атрымала Гродзенскае РУП «Фармацыя».
Ва ўзнагароджанні ўзяў удзел генеральны дырэктар Гродзенскага РУП "Фармацыя" Баравік Віталій Рыгоравіч і старшыня прафкама на момант 2021 года і цяперашні генеральны дырэктар Віцебскага РУП"Фармацыя" Барысяевіч Кацярына Станіславаўна.