У мінулую суботу адбылося сямейнае спартыўнае свята «Мама, тата, я-спартыўная сям'я», арганiзаванае Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя, у якой узяла ўдзел сям'я бухгалтара аптэкі №1 г.Гродна Кавальчук Наталлі Мікалаеўны. Разам з мужам і дзвюма дочкамі яны паказалі велізарную волю да перамогі, невычэрпны запас энергіі і запалу і па выніках усіх спаборніцтваў занялі першае месца ў намінацыі «Мама, тата, дачка 9-12 гадоў». Мы віншуем Наталлю Мікалаеўну і яе сям'ю з заслужанай перамогай і жадаем дальнейшых поспехау і новых дасягненняў!