Каманда Гродзенскага РУП “Фармацыя” паўдзельнічала ў спаборніцтве Гродна сярод прадпрыемстваў і арганізацый горада. Спаборніцтвы прайшлі ў ДУА “Гімназія №1 ім.Карскага г.Гродна”. Прадпрыемства прадставілі Кулакова Маргарыта, аператар ЭВМ аптэчнага склада, Лях Юлія, правізар-рэцэптар аптэкі №195, Грошаў Андрэй, намеснік загадніка аптэчнага склада, Грыбалеў Ігар, начальнік гаспадарча-эксплуатацыйнага сектара, Асавік Алесандр, намеснік загадніка ЦРА №61 Слонімскага раёна. Падтрымвалі камандны дух старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Жытко Марыя і вадзіцель аптэчнага склада Хазей Яўген.
Спартсмены прадпрыемства не толькі паказалі добры вынік, але і на ўласным прыкладзе давялі, што рэгулярныя заняткі плаваннем дазваляюць падтрымваць выдатную фізічную форму, актыўнасць і добры настрой.