Супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» штогод з задавальненнем скіроўваюцца на экскурсіі па незвычайных, новых і цікавых маршрутах, арганізаваныя прафсаюзным камітэтам. Сёлета падарожжа здзейснілі калектывы Ашмянскага, Смаргонскага, Астравецкага, Зельвенскага, Лідскага, Свіслацкага, Шчучынскага раёнаў. Рыхтуюцца ўбачыць новыя выбітнасці супрацоўнікі Ваўкавыскага і Мастоўскага раёнаў, а таксама аптэк горада Гродна.
Працаўнікі выбіраюць як традыцыйныя і ўжо ўпадабаныя месцы адпачынку: Дудуткі, Сула, горад-герой Мінск, а таксама новыя цікавыя кірункі: Свяцк, Аўгустоўскі канал. Цягам такіх выдатных экскурсій спецыялісты не толькі атрымваюць атмасферныя ўражанні, але і знаёмяцца адзiн з адным у нефармальнай абстаноўцы.