28 жніўня 2025 года ў Ленінскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ" прайшла справаздачна-выбарная Канферэнцыя, якая стала важнай вяхой на шляху развіцця маладзёжнага руху.
Былі падведзены вынікі плённай працы за 2021-2025 гады, якія дэманструюць упэўнены рост. На Канферэнцыі былі зацверджаны стратэгічныя арыенціры на 2026-2030 гады. Наперадзе - новыя ідэі і праекты.
На Канферэнцыі прысутнічалі супрацоўнікі нашага прадпрыемства: сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ТП РУП «Фармацыя» Роля Кацярына Валер'еўна і правізар-інтэрн аптэкі 153 г.Гродна Гардзей Іван Валер'евіч.
Пасля Канферэнцыі ўдалося паразмаўляць з першым сакратаром Гродзенскага ГК ГА «БРСМ» Макарэвічам Арцёмам Віктаравічам, абмеркавалі пытанні ўдзелу нашай першаснай арганізацыі ў моладзевым руху, а таксама ўступленне новай працоўнай моладзі ў шэрагі першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ТП РУП «Фармацыя». "Матывіраваная, адукаваная, актыўная моладзь - гэта, па сутнасці, стратэгічны рэсурс развіцця любой краіны".
Сакратар ВА ГА «БРСМ» ТП РУП «Фармацыя»