27 снежня ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў ранішнік для дзяцей працаўнікоў Гродзенскага РУП «Фармацыя». Сустрэліся дзеці і бацькі працаўнікоў прадпрыемства, прыйшлі і бабулі з унукамі. За год дзеці выраслі, пасталелі, у некага з'явіўся брацік ці сёстранька. Прыбраныя, у карнавальных касцюмах, з цвёрдай верай у добрага Дзеда Марозу! Для іх была арганізавана выдатная праграма з пастаноўкай навагодняй казкі, традыцыйным запальваннем елкі, танцамі з дзедам Марозам і Снягуркай вакол прыбранай елкі, песнямі і рухомымі іграмі.
Дзед Мароз і Снягурка, разам з казачнымі героямі, вадзілі карагоды, танцавалі і весялілі малых. Усе госці акунуліся ў атмасферу казкі, дабра і чараўніцтва.
Усё, хто прайшоў праз фатазону, тут у фотарэпартажы.
Прафсаюзны камітэт