Мужчынская зборная каманда Гродзенскага РУП "Фармацыя" па валейболе сёння заняла другое месца ў спаборніцтвах па валейболе сярод работнікаў аховы здароўя ў рамках абласной спартакіяды. Падтрымаць хлопцаў падчас гульні прыйшоў генеральны дырэктар Гродзенскага РУП "Фармацыя" Баравік Віталь Рыгоравіч. Такога выдатнага выніку валейбалістам удалося дабіцца дзякуючы ўзмоцненым трэніроўкам, упартасці і вялікай волі да перамогі! Мы жадаем хлопцам далейшых яркіх перамог!