Міжнародны дзень сям'і адзначаецца ў свеце 15 мая. Гэта свята было заснавана 20 верасня 1993 года Генеральнай Асамблеяй ААН, Свята "Міжнародны дзень сям'і" было створана дзеля прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і.
Сям'я з'яўляецца традыцыйна галоўным інстытутам выхавання. Тое, што дзіцё ў дзіцячыя гады набывае ў сям'і, ён захоўвае цягам усяго наступнага жыцця. У сям'і закладваюцца падмурак асобы дзіцяці, і да паступлення ў школу ён ужо больш чым напалову сфармаваны як асоба. Менавіта з сям'і пачынаецца развіццё кожнага з нас, упэўненасць у сабе, у сваіх здольнасцях і магчымасцях, уменне змагацца з цяжкасцямі. Толькі ў цёплай, дружнай атмасферы сям'і зараджаюцца гэтыя якасці. Гледзячы на дзяцей, можна сказаць якія іх бацькі, у якой сям'і яны растуць і выхоўваюцца. Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захоўніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фармаванне яго як грамадзяніна. Сям'я — крыніца кахання, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца кожнае цывілізаванае грамадства, без чаго ня можа існаваць чалавек.