Дзень медыцынскага работніка запомніўся супрацоўнікам Гродзенскага РУП «Фармацыя» не толькі прыемнымі віншаваннямі, заслужанымі ўзнагародамі і цёплымі словамі, але і яркімі летнімі экскурсіямі па жамчужынах беларускай зямлі,- найпрыгожым месцам і славутасцям, арганізаваным першай прафсаюзнай арганізацыяй прадпрыемства.
Так, больш за сто працаўнікоў адправіліся па маршруце Гродна-Мінск-Гродна, акунуліся ў гісторыю сталіцы, здзейсніўшы аглядную экскурсію па Мінску, а таксама зарадзіліся яркімі ўражаннямі, наведаўшы аквапарк «Лебяжы».
Супрацоўнікі апарата кіравання здзейснілі ваяж у старажытны горад Ліда, адчулі дыханне сярэднявечча ў велічным Лідскім замку, а таксама з'ездзілі ў аграсядзібу Дворышча Лідскага раёна.
І яшчэ адзін экскурсійны маршрут у даўнейшы горад Брэст і Брэсцкую крэпасць пакінуў незабыўныя ўражанні пра каларыт старажытнага горада, акунуў у гераічную гісторыю і подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.