У аптэках Гродзенскага РУП «Фармацыя» у гэтыя дні праходзяць інфармацыйныя акцыі па прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Пра эфектыўнасць вакцынацыі, правілы нашэння масак і выканання рэспіраторнага этыкету наведнікам аптэк расказваюць лекары-эпідэміёлагі Цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі.