Шашачная гульня — маці шахматнай.
І годная маці!
Эмануіл Ласкер
Пра карысць спорту ведаюць усё, але ў чым карысць заняткаў спортам для тых, хто гуляе ў шахматно-шашачных спаборніцтвах?
Заняткі шахматамі і шашкамі актывізуюць разумовую чыннасць, трэнеруюць лагічнае мысленне і памяць, назіральнасць, знаходлівасць, кемлівасць, развіваюць пачуццё адказнасці і ўменне дазваляць праблемныя сітуацыі, выхоўваюць спакой і ўпэўненасць у сваіх сілах, настойлівасць, уменне годна выйграваць і прайграваць з вартасцю.
Навукоўцы сцвярджаюць, што падчас гульні ў гэтыя гульні, абодва мазгавых паўшар'і працуюць сінхронна, а таксама вядома, што кожная асоба мае творчы пачатак, але яно можа ніяк сябе не выяўляць доўгі час ці до канца жыцця заставацца не расчыненым. Творчы пачатак стоіць “абудзіць” кожнаму, бо яно можа дапамагчы знайсці сваё месца ў жыцці і любую працу. Менавіта шахматы і шашкі спрыяюць выяўленню творчых здольнасцяў.
Мудрая гульня выклікае шмат дадатных эмоцый, дый адрэналіну ў шашках і шахматах не менш, чым у іншых відах спорта.
Калі вы зацікавіліся шахматамі і шашкамі, хаціце навучыцца самі ці сваіх дзяцей, а можа ўдасканаліць свае магчымасці, - вам адкрыта дарога ў шахматно-шашачны клуб.
Дармовы шахматна-шашачны клуб размясціўся ў Гродна на вул.Ажэшка,15, працуе без выхадных. У клубе праходзіць шмат спаборніцтваў, як першасці гарады, гэтак і першасці арганізацый, міжнародныя турніры па шахматах і шашках. Клуб – святы куточак для развіцця шашак і шахмат у Гродзенскай вобласці. Сюды прыходзяць наведнікі ад 6 да 99 гадоў. Падчас спаборніцтваў прыйшла мама з двума дзецьмі, старэйшая Соф'я шасці гадоў захацела гуляць у шахматы, убачыўшы ў бабулі ў каморы фігуры. Дырэктар шахматна-шашачнага клуба Валер Петрасян (цёзка вялікага шахматыста) адзначыў, што у Арменіі з трох гадоў вучаць гуляць у шахматы, пасля таго як Тыгран Петрасян стаў вялікім шахматыстам і ўславіў армянскі народ. Тыграну Петрасяну належаць словы: Шахматы — гэта па форме гульня, па змесце — мастацтва, а па цяжкасці авалодання гульнёй — навука.
ДАВЕДКАВА.
Тыгран Петрасян — савецкі шахматыст, 9-ы чэмпіён свету па шахматах з 1963 па 1969, міжнародны гросмайстар (1952), заслужаны майстар спорту СССР (1960), кандыдат філасофскіх навук, чатырохразовы чэмпіён СССР (1959, 1961, 1969, 1975), трохразовы чэмпіён Масквы, шахматны тэарэтык і журналіст, рэдактар штомесячніка «Шахматная Масква», заснавальнік і галоўны рэдактар тыднёвіка «64». Дзевяціразовы пераможац шахматных Алімпіяд у складзе каманды СССР. За сваё мастацтва абароны быў празваны «Жалезным Тыгранам». Шахматыст яркага таленту, Петрасян валодаў арыгінальнасцю і глыбінёй шахматнага мыслення, шырокай эрудыцыяй, спалучаў адмысловыя стратэгічныя планы з філігранным тэхнічным майстэрствам. Валодаў арыгінальным стылем гульні, што гарманічна спалучае атаку і абарону, стратэгію і тактыку, дакладны разлік і тонкую інтуіцыю. Петрасян добра ўмеў бачыць і ўхіляць небяспеку за 20 хадоў да таго, як яна ўзнікае.
А цяпер пра спаборніцтвы. 23 лістапада 2018г. сустрэліся лепшыя шашысты і шахматысты аховы здароўя Гродзенскай вобласці. Дваццаць адна каманда, 84 удзельнікі ваявалі ў інтэлекце ў шахматна-шашачным клубе. Пад сцягам Гродзенскага РУП «Фармацыя» выступалі кіраўнік аптэкі №94 г.Гродна ад аптэкі №223 Ганна Буйневіч і кіроўца аптэчнага склада Яўген Хазей (шашкі), кіраўнік аддзела па вытворчасці вырабаў медычнага прызначэння аптэчнага склада Ніна Удот і кіраўнік аптэкі №53 ад ЦРА №99 Смаргонскага раёна Аляксей Млынарчык (шахматы). Кожны ўдзельнік гуляў па пяць партый, з абмежаваннем па часе до 10 хвілін. Ніна выступае не першы раз на спаборніцтвах, моцны супернік, заўсёды паказвае стабільна добры вынік. А навучыў яе гуляць у шахматы бацька. Яўген нядаўна працуе на нашым прадпрыемстве, але стаў пераможцам у турніры па шашках сярод удзельнікаў фэсту здаровага ладу жыцця, які праходзіў у жніўні. Самавук, гуляць навучыўся у інтэрнэце. У гэты раз тры партыі выйграў, адну звёў у нічыю, адну саступіў. Шэсць чалавек, у іх ліку і Яўген, набралі аднолькавую колькасць балаў – 3,5, кампутар ссунуў яго на 6-ае, улічваючы індывідуальны каэфіцыент. Ганна не навік, таму як брала ўдзел летась у турніры, і асабісты вынік добры. Прачытаўшы пра спаборніцтвы, малады адмысловец Аляксей падаў заяву на ўдзел, каб ацаніць свае сілы і зразумеў, што трэба надалей дасканаліцца. Усе ўчатырох выступілі годна, па шашках занялі 6-ае агульнакаманднае месца, па шахматах – 9-ае.
Дзякуем удзельнікам спаборніцтваў і жадаем новых спартовых баталій і новых перамог.
Ніна Серая,
старшыня першай прафсаюзнай арганізацыі
Гродзенскага РУП «Фармацыя»
Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя