Супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» не толькі сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, але і вельмі таленавітыя і крэатыўныя людзі. А каб высветліць, якія менавіта захапленні цікавяць супрацоўнікаў нашага прадпрыемства, мы правялі цікавы і пазітыўны чэлендж у сацыяльных сетках з хэштэгамі #ФармацияГродно #Хоббичеллендж.
Працаўнікі нашага прадпрыемства з задавальненнем дзяліліся любымымі хобі: маляванне, вышыванне, вязанне, плаванне, выраб букетаў і свечак, чытанне, кандытарскае мастацтва, фатаграфія, гадаванне кветак і шмат што іншае. Чэлендж атрымаў актыўную падтрымку, а таксама дазволіў падзяліцца інтарэсамі і натхніць іншых.